Вярнуўся нарэшце і Зялінскі, а з ім і Вавелі. Новы вялікі візір Дзілавер выказаў надзею на заключэнне міру. Стала ясна, што туркі гатовы прызнаць сваю паразу. Хадкевічу не было наканавана ўбачыць сваю перамогу. Ян Кароль прадчуваў набліжэнне смерці і загадзя падрыхтаваўся па-хрысціянску сустрэць яе. Склаў запавет, спавядаўся і прыняў прычасце.
23 верасня да ложа паміраючага гетмана сабраліся каралеўскія камісары і водцы войска. Нічога ўжо не мог мовіць Хадкевіч, толькі кволай рукой перадаў гетманскую булаву Любамірскаму. З гэтага моманту правадырства над войскам перайшло да Станіслава Любамірскага. Апоўдні Хадкевіча перанеслі ў Хоцінскі замак. «Слёзы на вачах усіх і стогны, што вырываліся з кожных грудзей, надавалі гэтаму руху выгляд пахавальнай працэсіі»[120]. Прыступы эпілепсіі мучылі гетмана. 24 верасня паміж 2 і 3 гадзінамі апоўдні Ян Кароль памёр. (с)Чаропка Вітаўт Уладары Вялікага княства
Сообщение отредактировал Гедемин: 06 января 2014 - 01:01